Ноччу па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевы, прагназуе Белгідрамет.
Днём у асобных раёнах чакаюцца невялікія дажджы, навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11—17 градусаў, у дзённыя гадзіны чакаецца 21—27 градусаў.
Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.





