Міністэрства замежных спраў Украіны лічыць недапушчальным і непрымальным візіт у Крым прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Расіі, прызначаны на 14 жніўня.

Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік міністра замежных спраў Данііл Лубкіўскі.

«Гэта недапушчальна і непрымальна. Крым незаконна акупаваны. Знаходжанне там кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі з'яўляецца непрымальным, гэта выразная і адназначная пазіцыя ўкраінскага Міністэрства замежных спраў», — заявіў Лубкіўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?