Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Сяргея Хаменку начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў,
вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў — начальніка штаба. Адпаведны ўказ падпісаны 12 жніўня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Сяргею Хаменку прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.