ДАІ абнародавала размяшчэнне мабільных датчыкаў аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму на 12-15 жніўня. 

Сёння прыборы ўстанавілі на Р-23 (Мінск — Мікашэвічы — 51-ы км), М-6 (Мінск — Гродна — 31-ы км), М-5 (Мінск — Гомель — 38-ы км), Р-53 (Слабада — Навасады — 13-ы км), М-2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск — 25-ы км), Р-28 (Мінск — Маладзечна — Нарач — 18-ы км), P-1 (Мінск — Дзяржынск — 25-ы км).

Заўтра, 13 жніўня, датчыкі размесцяць на Р-23 (Мінск — Мікашэвічы — 38-ы км), М-5 (Мінск — Гомель — 32-і км), М-4 (Мінск — Магілёў — 37-ы і 55-ы км), М-3 (Мінск — Віцебск — 38-ы км), Р-1 (Мінск — Дзяржынск — 13-ы км), М-6 (Мінск — Гродна — 15-ы км).

У чацвер яны будуць знаходзіцца на Р-28 (Мінск — Маладзечна — Нарач — 22-і км), Р-1 (Мінск — Дзяржынск — 25-ы км), Р-23 (Мінск — Мікашэвічы — 23-і км), М-4 (Мінск — Магілёў — 23-і км), М-5 (Мінск — Гомель — 38-ы і 67-ы км), М-3 (Мінск — Віцебск — 45-ы км).

15 жніўня прыборы будуць размяшчацца на Р-28 (Мінск — Маладзечна — Нарач — 31-ы км), Р-23 (Мінск — Мікашэвічы — 51-ы км), М-4 (Мінск — Магілёў — 29-ы км), М-5 (Мінск — Гомель — 47-ы км), М-6 (Мінск — Гродна — 31-ы км), М-3 (Мінск — Віцебск — 38-ы км).

Акрамя таго, на асноўных магістралях краіны працуюць каля 180 стацыянарных датчыкаў. «За мінулыя выхадныя, 9-10 жніўня, па ўсёй краіне было зафіксавана амаль 16 тыс. парушэнняў устаноўленай хуткасці», — адзначылі ва УДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях з 28 ліпеня перавышэнне хуткасці, зафіксаванае працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі з функцыямі фота- і кіназдымкі, прыводзіць да накладання штрафу ад Br75 тыс. да Br900 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?