Помнік заснавальніку Заслаўя князю Ізяславу будзе адкрыты ў горадзе ў бліжэйшыя дні, паведамілі ва ўрадзе па выніках праведзенай намеснікам прэм'ер-міністра Анатолем Тозікам рабочай нарады па пытаннях падрыхтоўкі Дня беларускага пісьменства.

«Гэтымі днямі ў Заслаўі таксама плануецца адкрыць дзіцячы парк культуры і адпачынку і міні-футбольную пляцоўку на тэрыторыі сярэдняй школы №1. Новае жыццё пасля рэканструкцыі атрымаюць амфітэатр на Цэнтральнай плошчы, школа мастацтваў, Дом культуры і дом быту, будынак чыгуначнага вакзала, кафэ», — паведамілі ў прэс-службе.

У час нарады Анатоль Тозік азнаёміўся з праграмай правядзення ХХI Дня беларускага пісьменства. Як было адзначана, адкрыццё свята будзе мець свае асаблівасці і насычаны змест. Разнапланавымі будуць і яго творчыя праграмы.

З удзелам віцэ-прэм'ера былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з арганізацыяй работы кніжных павільёнаў і кірмашоў, выставак вырабаў народнай творчасці, прэзентацыяй выдавецтваў і турыстычных аграсядзіб.

Дзень беларускага пісьменства ў 2014 годзе пройдзе ў Заслаўі 7 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?