Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.
Ілюстрацыйнае фота з твітара прэзідэнта Украіны
Суразмоўцы абмеркавалі сумесныя намаганні для наладжвання міжнароднага дыялогу для вырашэння гуманітарных пытанняў.
Прэзідэнты таксама абмеркавалі шырокі спектр двухбаковых адносін, у прыватнасці, зняцце штучных бар'ераў у гандлі паміж Беларуссю і Украінай, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка Украіны.
0
0
0
0
0
0