Афіцыйнай прычынай смерці амерыканскага акцёра Робіна Уільямса стала асфіксія. Пра гэта, як паведамляе ў аўторак, 12 жніўня, Associated Press, заявіў прадстаўнік паліцыі Каліфорніі Кіт Бойд.

AFP

AFP

Комік, як і паведамлялася раней, быў знойдзены з рамянём на шыі. На руцэ Уільмса таксама былі выяўленыя некалькі надрэзаў, а побач ляжаў нож.

Разам з тым у паліцыі падкрэслілі, што ўдушша разглядаецца як папярэдняя прычына гібелі акцёра. Расследаванне смерці Уільямса працягваецца.

У панядзелак, 11 жніўня, Робін Уільямс быў знойдзены мёртвым ва ўласным доме ў горадзе Тыберон (штат Каліфорнія). Паводле папярэдніх звестак, ён скончыў жыццё самагубствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?