На большай частцы тэрыторыі краіны 14 жніўня пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевыі, днём магчымы град.

Вецер будзе пераменных напрамкаў 4—9 м/с з парывамі да 14 м/с. Месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12—18 градусаў, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца ад плюс 22 градусаў па паўночным захадзе да 33 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?