На пачатак гэтага тыдня колькасць ахвяр канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны дасягнула 2086 чалавек, паведамляе прэс-служба Рады па правах чалавека ААН.
На 26 ліпеня колькасць улічаных ААН загінулых складала 1129 чалавек.
«Гэта проста кажа пра ўзмацненне канфлікту», — пракаментавала новыя звесткі прэс-сакратар Рады Сесіль Пуйі журналістам.
Больш за 5 тысяч чалавек атрымалі раненні за чатыры месяцы баёў.