На чацвер, 14 жніўня, у Беларусі зноў прагназуюць навальнічны фронт, аналагічны таму, які прайшоўся па краіне ў аўторак.

У чацвер, паведамляе Белгідрамет, надвор'е абумовяць актыўныя атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць.

На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы, днём магчымы град.

Вецер пераменных напрамкаў парывісты, пры навальніцах у асобных раёнах шквалісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12.. + 18°, максімальная днём ад + 22° па паўночным захадзе да + 33° па паўднёвым усходзе. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

Шквалы і моцныя залевы. На заўтрашнюю раніцу, паведамляе твітар Белгідрамета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0