У Даніі 12 чалавек памерла ў выніку атручвання сасіскамі, якія былі вырабленыя з заражанага мяса. Пра гэта дакладвае Agence France-Presse са спасылкай на ўлады краіны.

Мяса, заражанае небяспечнымі бактэрыямі Лістэр, было знойдзена на невялікай фабрыцы, размешчанай за 30 кіламетраў ад Капенгагена. Уся прадукцыя прадпрыемства была канфіскавана, а яно — закрыта, заявілі ў Міністэрстве харчавання, сельскай гаспадаркі і рыбалоўства Даніі.

Усяго, па дадзеных міністэрства, з верасеня 2013 было зафіксавана 20 выпадкаў захворвання лістэрыёзам, пры гэтым 15 чалавек заразіліся з чэрвеня гэтага года.

Лістэры, якія выжываюць нават пры нізкіх тэмпературах, выклікаюць ліхаманку і боль у цягліцах, пры гэтым сімптомы могуць праяўляцца нават праз два месяцы пасля заражэння. Асабліва небяспечныя бактэрыі для дзяцей, старых і людзей са слабай імуннай сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?