Тэставая прапампоўка прыроднага газу ў рэверсным рэжыме па найбольш перспектыўным для Украіны славацкім маршруце можа пачацца 15 жніўня гэтага года.

Пра гэта ў сераду 13 жніўня паведаміў журналістам міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан.

«З 15 жніўня павінны пачацца тэставыя выпрабаванні. Пасля правядзення тэсту мы будзем вызначацца з магчымымі аб'ёмамі прапампоўкі газу», — сказаў Продан.

Спецыялісты аператара газатранспартнай сістэмы Славакіі — кампаніі Eustream завяршылі падрыхтоўчыя працы да рэверсных паставак паліва на тэрыторыю Украіны.

З 1 верасня павінен зарабіць рэверс газу са Славакіі ва Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?