Расспажыўнагляд з 15 жніўня 2014 года прыпыняе ўвоз алкаголю з тэрыторыі Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба расійскага ведамства.

Як адзначаецца, пры ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду за абаротам харчовай прадукцыі пры даследаванні гарэлкі, піва і піўных напояў вытворчасці Украіны выяўлены неаднаразовыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны правоў спажыўцоў:

— Піва вытворчасці ПАТ «Абалонь» не адпавядала патрабаванням па энергетычнай каштоўнасці і арганалептычных паказчыках;

— У піўнога напою вытворчасці ПАТ «Сан ІнбевУкраіна» выяўлена неадпаведнасць нарматыўным патрабаванням, што прад'яўляюцца да маркіроўкі прадукцыі;

— Спіртныя напоі вытворчасці ТАА «Украінская дыстрыбуцыйная кампанія» не адпавядалі па аб'ёмнай долі спірту і арганалептычных паказчыках.

«Усе лабараторныя даследаванні праводзіліся выпрабавальнымі лабараторнымі цэнтрамі, акрэдытаванымі ў расійскай і міжнароднай сістэме акрэдытацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што ў мэтах забеспячэння правоў спажыўцоў Расспажыўнагляд прыпыняе з 15 жніўня 2014 ўвоз на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі спіртных напояў, піва і піўных напояў названых вытворцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?