У Гродне мінулай ноччу затрыманы малады чалавек, які ўчыніў ДТЗ на чужой машыне, знаходзячыся пры гэтым у стане ап`янення. 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, да позняга вечара юнак выпіваў з сябрамі, пасля чаго папрасіў адвезці яго ў начны клуб. Тры літры піва выпіў на дыскатэцы і на таксі прыехаў дадому. Там былі ключы ад аўтамабіля «Рэно», які яму пакінулі для рамонту. 

Скарыстаўшыся чужой машынай, малады чалавек вярнуўся ў клуб, дзе яго затрымалі наведвальнікі, якія ўбачылі няўпэўненую паходку кіроўцы. Хлопец абапёрся аб капот «Рэно», які пакаціўся назад і фаркопам пагнуў пярэдні бампер «Аўдзі». 

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, прыбыўшы на месца ДТП, устанавілі ў маладога чалавека амаль сяміразовае перавышэнне нормы ўтрымання алкаголю ў арганізме. Роўна год таму яго ўжо затрымлівалі п`яным. Хлопец не мае права кіравання аўтатранспартам і год таму абышоўся штрафам. На гэты раз яго чакае прыцягненне да крымінальнай адказнасці, і будзе вырашацца пытанне аб канфіскацыі аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?