Уначы ў сталіцы прайшоў дождж, але вось раніцай з захаду на сталіцу прыйшоў вялікі навальнічны фронт з моцнай залевай.
Пад 10:00 сітуацыя ў горадзе нармалізавалася, транспарт аднавіў працу.
Уручча, праспект Незалежнасці, фота Сяргея Гудзіліна Уручча, праспект Незалежнасці, фота Сяргея Гудзіліна Уручча, праспект Незалежнасці, фота Сяргея Гудзіліна на Нямізе, фота з твітара МНС на Валгаградскай, фота з твітара МНС на Каменнай Горцы, фота з твітара МНС на Карла Лібкнехта, фота з твітара МНС на праспекце Машэрава, фота twitter.com/tutby на Каменцы залева, навальніца!!! Па асфальце ўжо плыве ўсё, піша ў twitter.com/tutby Ульяна Дзядзенка Пушкінская, twitter.com/tutby Варанянскага, брудныя ванныя Севастопальскі парк, фотаз фэйсбука Юліі Коцкай Парк Чалюскінцаў, фота Валера Каліноўскага тая ж хмара, толькі выгляд з космасу, паведамляе твітар Белгідрамета Камароўка, twitter.com/tutby даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі даслаў чытач Юры Малярэўскі
Што было раніцай:
«Няміга плыве, на перакрыжаванні каля КЗ «Мінск» — таксама мора, паведамлялі жыхары сталіцы ў сацыяльных сетках. «На Трасцянецкай лужына такая, што машыны разварочваюцца і не рызыкуюць праходзіць».
На перасячэнні вул. Розы Люксембург з пр-там Дзяржынскага, пад мостам затопы, ДАІ ўсіх павяртае. Праблемы з рухам транспарту на Партызанскім праспекце, піша Tut.by
«Сітуацыя блізкая да крытычнай ў Партызанскім раёне. Стаяць тралейбусы на скрыжаванні вуліцы Кашавога з Партызанскім праспектам, у раёне велазавода і на вуліцы Валадзько таксама абцяжараны рух з-за таго, што праезная частка заліта вадой. Лепш аб'язджаць вуліцу Клумава, скрыжаванне Даўгабродскай і Кашавога». Чытачы паведамляюць. што заліло Зялёны Луг, вялікі затор на праспекце Дзяржынскага, у бок Нямігі транспарт проста не ідзе. На вуліцы Панамарэнкі сталі тралейбусы.
МНС зараз папярэджвае, што спазненне на працу і заторы — гэта дробязі, калі нехта трапіў у бяду набірайце адразу 101 ці 112.
У фэйсбуку карыстальнікі пісалі, што яны ўжо проста плаваюць у сваіх машынах. «М2 траса таксама плыве сваёй ракой, ваенная акадэмія плавае ў адной вялікай лужыне, будзьце асцярожныя!», — паведамляюць у твітары Tut.by.
Твітар МНС паведамляе, што ратавальнікі на Русіянава сёння эвакуявалі 12 пасажыраў тралейбуса (глыбіня 30—40 см).