Увечары ў Мінску адновяцца моцныя дажджы, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Актыўны атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы, які ў ранішнія гадзіны прынёс у Мінск залевы, пакінуў тэрыторыю сталіцы. Дажджы прайшлі нераўнамерна, таму колькасць ападкаў у залежнасці ад раёна моцна вар'іравалася.

Па словах Людмілы Парашчук, вечарам Мінск апынецца пад уплывам яшчэ аднаго актыўнага атмасфернага фронту з тэрыторыі паўднёва-заходняй Еўропы. Ён таксама прынясе з сабой моцныя дажджы.

«Тое, што зараз адбываецца ў атмасферы, - вельмі непрадказальныя працэсы. Нельга з дакладнасцю сказаць, якія менавіта ўчасткі будзе заліваць больш за ўсё. Тут ужо каму як пашанцуе», - адзначыла галоўны сіноптык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?