Узровень затораў у Мінску 14 жніўня ўпершыню склаў максімальныя 10 балаў.

Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-служба кампаніі «Яндэкс».

З-за моцнага дажджу на мінскіх аўтадарогах з самай раніцы была вельмі складаная сітуацыя.

Упершыню за ўвесь час вядзення назіранняў (з лістапада 2013) сэрвіс «Яндэкс. Заторы» ацаніў сітуацыю ў 10 балаў. Прычым яшчэ ў 8.00 загружанасць дарог не перавышала звычайных 2 балаў,

але затым рэзка вырасла і да 9.15 дасягнула максімуму.

Праўда, як адзначае «Яндэкс», сітуацыя досыць хутка стала паляпшацца:

да 10.00 было ўжо 5 балаў, што, зрэшты, на 2 балы вышэй звычайнага ўзроўню. У цэлым жа ў летнія дні ў Мінску назіраецца нізкая загружанасць дарог. Так, звыклы ўзровень для гэтага часу складае ўсяго 4 балы.

Найбуйнейшыя заторы ў ранішні час пік 14 жніўня прыйшліся

на праспекты Незалежнасці, Дзяржынскага, Пушкіна і Жукава, кальцавую дарогу і вуліцу Прытыцкага. Даўжыня асобных затораў перавышала 5 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?