У кіраўніцтве самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі 14 жніўня адбыліся гучныя кадравыя змены. Нязменны кіраўнік міністэрства абароны «народнай рэспублікі» Ігар Гіркін, таксама вядомы як Стралкоў, сышоў у адстаўку. Ён склаў з сябе паўнамоцтвы на фоне поспехаў украінскай арміі і чутак аб атрыманым ім моцным раненні.

Месца Стралкова на пасадзе кіраўніка абароннага ведамства заняў Уладзімір Конанаў, больш вядомы пад мянушкай «Цар».

У ДНР запэўніваюць, што сам Стралкоў жывы і адчувае сябе добра. «Жывы, здаровы, з ім усё нармальна. Я б назваў укідам інфармацыю аб яго раненні. Гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснасці», — дадаў член Рады бяспекі ДНР.

У паведамленні ДНР тлумачыцца, што Стралкоў падаў у адстаўку па ўласным жаданні. Пасля адстаўкі ён працягне займацца справамі рэспублікі. Пры гэтым у паведамленні «народнай рэспублікі» падкрэсліваецца, што «зараз Стралкоў са спакойным сэрцам можа выехаць за межы ДНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0