Яшчэ адным навічком БАТЭ стаў сербскі цэнтральны абаронца Неманья Тубіч, паведамляе сайт барысаўскага клуба.
Тубіч нарадзіўся 8 красавіка 1984 у Бялградзе. Выхаванец бялградскага «Партызана». Прафесійную кар'еру пачаў у сезоне-2004/05 у клубе «Чукарычкі».
У пачатку 2008-га абаронцу аддалі ў арэнду бельгійскага «Генку».
З 2009 г. гуляў за львоўскія «Карпаты» (імі ў той час кіраваў беларускі спецыяліст Алег Конанаў), адразу ж заваяваў месца ў асноўным складзе і стаў адным з лідараў. У шэрагах «Карпатаў» ён правёў паўсотню паядынкаў ва ўкраінскай прэм'ер-лізе, у сезоне-2010/11 гуляў у Лізе Еўропы.
Узімку 2011 г. перайшоў у расійскі «Краснадар», за які правёў у чэмпіянаце Расіі 60 гульняў і забіў 1 гол.