Хакерская група «КіберБеркут» заявіла, што яны заблакавалі сайты прэзідэнта Польшчы і Варшаўскай фондавай біржы.

У сваім блогу узломшчыкі паведамілі, што «пачалі атаку на асноўныя палітычныя і фінансавыя рэсурсы Польшчы» з-за падтрымкі гэтай дзяржавай «ўкраінскага фашызму».

Хакерская групоўка «КіберБеркут» сфармавалася пасля роспуску спецпадраздзялення «Беркут» і заявіла сваёй мэтай барацьбу «з неафашызмам, нацыяналізмам і самаўпраўнасцю улады ва Украіне.» Раней рух паведамляла пра блакаванне доступу да сайта прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, а таксама аб прыпыненні працы некаторых web-сэрвісаў ўкраінскага «Прыватбанка», які належыць алігарху і губернатару Днепрапятроўскай вобласці Ігару Каламойскаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?