Асартымент беларускіх магазінаў у I паўгоддзі 2014 года папоўнілі 55 найменняў імпартазамяшчальных тавараў айчыннай вытворчасці. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення спажывецкага рынку харчовых тавараў Міністэрства гандлю Святлана Слінько.

Сярод 55 новых тавараў айчыннай вытворчасці, паступіўшых ужо на ўнутраны рынак ў бягучым годзе, прадукцыя, якая раней не выраблялася ў Беларусі, напрыклад, мяккая карамель, бісквітнае пячэнне, зменныя картрыджы да збаноў для фільтрацыі вады, ламініраванае пакрыццё для падлогі.

«Міністэрства гандлю сумесна з галіновымі міністэрствамі прааналізавала кан'юнктуру ўнутранага спажывецкага рынку, імпарту і існуючага ўзроўню продажаў, і на 2014 год прадпрыемствам было прапанавана для асваення 360 пазіцый імпартазамяшчальных тавараў (25 харчовых і 335 — нехарчовых). Прамысловасць прыняла для асваення 63 пазіцыі», — расказала Святлана Слінько.

Усяго за 2009-2013 гады беларускія вытворцы асвоілі выпуск каля 280 новых пазіцый спажывецкіх тавараў. Сярод навінак апошніх пяці гадоў — гіпаалергенныя дзіцячыя сухія сумесі, халадзільнікі з сістэмай No Frost (без утварэння інею ў камерах), пральныя машыны з павялічанай максімальнай загрузкай бялізны да 7 кг, LCD-тэлевізары са святлодыёднай падсветкай, мультываркі, новыя калекцыі адзення і абутку, падгузкі для дзяцей.

«Тэма імпартазамяшчэння як была, так і застаецца актуальнай, паколькі рынак дынамічна развіваецца. Без выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі абысціся немагчыма, таму што гэта эканамічная бяспека любой дзяржавы. Самая галоўная задача — гэта забеспячэнне ўнутранага рынку за кошт тавараў айчыннай вытворчасці», — падкрэсліла Святлана Слінько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?