Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сельская гаспадарка можа выйсці на самаакупнасць, і дзяржава будзе фінансаваць толькі перспектыўныя праекты.

Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі па Гродзенскай вобласці.

«Настройвайцеся на работу ў сельскай гаспадарцы ўжо тымі сіламі, якія сёння ёсць. Маса тэхнікі, людзі хочуць працаваць — працуйце! Таму што асноўныя сродкі дзяржава павінна будзе накіраваць на мерапрыемствы і праграмы, за якія яна, перш за ўсё, адказвае: дарогі, землі, меліярацыя і г.д. Гэта галоўнае для дзяржавы», — сказаў Лукашэнка.

«Далей цягнуць на плячах сельскагаспадарчую вытворчасць — не трэба. Трэба, каб сяляне самі зараблялі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на тое, што сёння цэны на прадукцыю сельгасвытворчасці даволі высокія і на ёй можна добра зарабіць.

«Гэта не значыць, што мы кагосьці не падтрымаем. Калі трэба, калі мы бачым перспектыву, што, уклаўшы рубель, заўтра будзе аддача — мы ўкладзём», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што дзяржава будзе кропкава фінансаваць праекты, асабліва пад патрэбную прадукцыю. «Таму што ісці агульным фронтам, як рабілі, не трэба. Ужо з'явілася шмат дармаедаў, якія сядзяць і думаюць: дадуць. Нічога ніхто не дасць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?