У нядзелю 17 жніўня адбудуцца трохбаковыя перамовы Украіна-ЕС-Расія на ўзроўні міністраў замежных спраў. У прыватнасці, у іх возьмуць удзел міністры замежных спраў Германіі, Францыі, Расіі і Украіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін, дадаўшы, што такая гутарка неабходная.

Прынцыповая задача, па яго словах — спыненне тэрарыстаў у Данецку і Луганску, а таксама вызваленне лётчыцы Надзеі Саўчанка і іншых украінскіх палітвязняў у Расіі.

«Патрэбныя мір і свабода», — напісаў Клімкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?