Зь 1 па 10 сьнежня будзе адбывацца візыт у Вашынгтон дэлегацыі беларускай апазыцыі зь сямі чалавек, у складзе якой будуць Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Зьміцер Хведарук і Эніра Браніцкая.

Сустрэчу арганізавала Хэльсынская камісія — камісія бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Кангрэсу ЗША. Яна вядзе маніторынг выкананьня ўмоваў «Заключнага акту нарады аб бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (Хэльсынскага пагадненьня) 1975 году, якія на сябе ўзялі краіны‑члены АБСЭ. У Камісію ўваходзяць 9 сэнатараў, 9 членаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу і па адным прадстаўніку ад Міністэрства замежных справаў, абароны і гандлю. Цяпер Камісіяй кіруе Элсі Хастынгс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?