Уладзімер Зіноўскі

Сыстэма падаткаабкладаньня ў Беларусі павінна быць простай і зразумелай бізнэсу, заявіў міністар статыстыкі і аналізу, старшыня Савету па разьвіцьці прадпрымальніцтва Ўладзімер Зіноўскі.

Заява Ўладзімера Зіноўскага прагучала на круглым стале «Актуальныя праблемы разьвіцьця прадпрымальніцтва і шляхі іх вырашэньня» ў Горадні, паведамляе БЕЛТА

Неабходна максымальна спрасьціць сыстэму падаткаабкладаньня, пакінуўшы 3-4 плацяжы, а разьмеркаваньнем падатковых паступленьняў павінны займацца адпаведныя органы, адзначыў міністар.

Паводле яго слоў, большасьць прадстаўнікоў бізнэсу адзначаюць складанасьць і заблытанасьць існуючай падатковай сыстэмы. Акрамя 10 асноўных падаткаў штогод законам аб бюджэце ўстанаўліваецца да 17 відаў рэспубліканскіх і мясцовых падаткаў і збораў. Акрамя таго, захоўваецца практыка ўвядзеньня новых плацяжоў на працягу года. Праблему ўскладняюць і шматлікія асаблівасьці парадку фарміраваньня базы падаткаабкладаньня. У асноўным гэта датычыцца разьліку выплаты мясцовых падаткаў і збораў. У выніку суб’екты гаспадараньня вымушаныя затрачваць вялікія сродкі на падатковае адміністраваньне. Сёньня ў Беларусі «армія» бугальтараў налічвае больш як 400 тыс. чалавек, канстатаваў Уладзімер Зіноўскі.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0