Будучы iPhone ад Apple — ці дзве мадэлі тэлефона, як прагназуюць некаторыя — будзе мець экран з сапфіравага шкла, і гэта, хутчэй за ўсё, зробіць яго даражэйшым за ягонага папярэдніка, паведамляе The Wall Street Journal.
Сапфір, які выкарыстоўваецца ў шыкоўных гадзінніках, з'яўляецца больш цвёрдым і устойлівым да драпін, чым шкло, але і даражэйшым, што можа адбіцца на кошце прылады.
WSJ цытуе старэйшага аналітыка Yole Développement's Эрыка Вайрэ, які сцвярджае, што кошт вытворчасці экрана Gorilla Glass — матэрыялу, які выкарыстоўваецца ў iPhone 5 і ў многіх іншых магутных смартфонах — $3, у той час як экран з сапфіра можа каштаваць $16.
Як адзначаецца ў справаздачы Yole, Apple разглядае магчымасць выкарыстання сапфіра для абедзвюх сваіх будучых мадэляў iPhone, па меншай меры, для дарагой версіі, калі яна зможа вырабляць дастатковую колькасць экранаў.
Пакуль нічога з гэтага не было афіцыйна пацверджана кампаніяй Apple, якая плануе прадставіць новы iPhone ў верасні.