У Гомелі затрыманыя падазраваныя ў падпале летняй кавярні крамы «Чарнігаўскі», у тым ліку жыхар Расіі.

Як паведамляе намеснік начальніка АУС адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Яўген Марахін, пры праглядзе запісаў камер відэаназірання крамы было высветлена, што прычынай узгарання стала не электрычнае замыканне, як сцвярджала большасць грамадзян, а падпал. Ён быў здзейснены з мэтай «замесці сляды» пасля здзейсненага ў кавярні крадзяжа.

На запісе ўчастковыя пазналі падпальшчыка - жыхара раёна, які ўжо трапляў у поле зроку міліцыі. У яго дома міліцыянты выявілі мноства пустых бутэлек ад скрадзенага з кавярні спіртнога, а таксама прадукты. У суседняй кватэры таксама былі выяўленыя пакеты з крадзеным з летняй кавярні.

У ходзе расследавання высветлілася, што адзін з падазраваных - грамадзянін РФ. Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, расеец 1966 года нараджэння прыехаў у Гомель у госці да жанчыны, з якой пазнаёміўся праз інтэрнэт.

У дачыненні да падазраваных распачалі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 205 КК (крадзеж). Падлічваецца шкода ад злачыннай дзейнасці крымінальнага дуэта - кошт скрадзенай і знішчанай агнём маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?