У выніку абстрэлу калоны бежанцаў у Луганскай вобласці загінулі дзясяткі мірных жыхароў, сярод іх шмат дзяцей.
Пра гэта падчас брыфінгу ў панядзелак паведаміў прадстаўнік Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
Па словах Лысенкі, калона складалася з двух частак: дарослых і дзяцей. То бок, як адзначыў Лысенка, дзеці перавозіліся асобна.
Ён таксама адзначыў, што калона мела ўсе апазнавальныя знакі, неабходныя для бежанцаў з мірнага насельніцтва. На транспарце былі белыя сцягі і знакі аб тым, што перасоўваецца мірнае насельніцтва.
Транспарт для бежанцаў збіралі, як маглі. У прыватнасці, грузавікі уцекачам далі вайскоўцы.
«Папярэдне, баевікі чакалі гэтую калону і такім чынам цалкам яе разбамбілі. Пакуль не ўдаецца падлічыць дакладную колькасць ахвяр», — сказаў Лысенка.
Ён таксама не змог назваць дакладную колькасць адзінак транспарту з гэтай калоны.
На ўдакладняючае пытанне адносна колькасці ахвяр Лысенка сказаў: «Гэта дзясяткі».
Ён распавёў, што інфармацыя пра выезд бежанцаў была распаўсюджаная сярод мясцовага насельніцтва, таму яна не магла быць сакрэтнай.
«Калону амаль цалкам знішчылі», — сказаў ён.
Раней паведамлялася аб тым, што баевікі абстралялі калону ўцекачоў, якую выводзіла аператыўнае камандаванне «Поўнач».