Канцэрн «Белнафтахім» 19 жніўня абвясціў пра другое ў гэтым годзе падаражанне аўтамабільнага паліва. Рост цэн склаў 4—4,8%.

«Перагляд цэн ажыццёўлены ў мэтах кампенсацыі змены курсу беларускага рубля адносна замежных валют», — гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

Бензін Аі-92 цяпер каштуе 9.500—9.700 рублёў (+400; +4,3-4,4%), Аі-95 — 10.400 (+400; +4,0%), дызпаліва (самае таннае) — 10.500 (+400; +4,0%), «Нармаль-80» — 8.800 (+400; +4,8%).

Першае ў 2014 годзе павышэнне кошту бензіну і дызпаліва (на 5,2—6,3%) адбылося 8 ліпеня «ў мэтах частковай кампенсацыі адмоўнага ўплыву змены курсу беларускага рубля адносна замежных валют, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на нафтапрадукты ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі».

З пачатку года «Нармаль-80» падаражэў на 11,4%, бензін Аі-92 — на 10,2—10,5%, Аі-95 — на 9,5%, дызпаліва — на 9,4%. Афіцыйны курс долара ЗША з 1 студзеня па 19 жніўня вырас на 9,1%.

У 2013 годзе цэны на аўтамабільнае паліва павышаліся пяць разоў. Кошт «Нармаля-80» вырас на 17%, Аі-92 — на 23,7—26,6%, дызпаліва — на 25,5%, Аі-95 — на 26,7%.

У 2012 годзе аўтамабільнае паліва даражэла чатыры разы. Кошт «Нармаля-80» павялічыўся на 32,4%, Аі-92 — на 21,9%, Аі-95 — на 23%, дызпаліва — на 21,4%.

У 2011 годзе кошт паліва павышаўся 11 разоў і зніжаўся адзін раз. «Нармаль-80» падаражэў у 2,4 разу, Аі-92 — у 1,99 разу, Аі-95 — у 1,88 разу, дызпаліва — у 2,44 разу.

Рэзкі рост цэнаў на бензін тры гады таму, 7 чэрвеня 2011 г., выклікаў масавы пратэст аўтааматараў у Мінску, што перакрылі цэнтр горада

Рэзкі рост цэнаў на бензін тры гады таму, 7 чэрвеня 2011 г., выклікаў масавы пратэст аўтааматараў у Мінску, што перакрылі цэнтр горада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?