Зьніклая 7‑гадовая школьніца з Лагойшчыны жывая. Такую інфармацыю атрымала мясцовая міліцыя. Ніякія падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
Нагадаем, Іра Кужэльная 23 лістапада не вярнулася дахаты са школы. Днямі яна была абвешчаная ў рэспубліканскі вышук. Да пошуку дзяўчынкі прыцягнулі значныя сілы — каля 180 вайскоўцаў і 70 міліцыянтаў.
Яны прачосваюць тэрыторыю ад вёскі Беларучы на Лагойшчыне да Астрашыцкага Гарадка, дзе калісьці жыла сям’я Кужэльных да пераезда на Лагойшчыну, паведамляе газета «Рэспубліка».
0
0
0
0
0
0