На мінулым тыдні Мінск залівала двойчы, фота Сяргея Гудзіліна

У бліжэйшыя суткі, 20 жніўня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу пераважна без ападкаў.

Днём на большай частцы Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9.. + 15°C, максімальная днём +20.. + 25°C, па паўднёвым усходзе да + 28°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя двое сутак захаваецца няўстойлівае надвор'е.

21 жніўня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць актыўны атмасферны фронт.

На большай частцы пройдуць навальнічныя дажджы, днём месцамі моцныя, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9.. + 16°C, па паўднёвым усходзе да +18°C, максімальная днём +19.. + 25°C, па паўднёвым усходзе яна дасягне да + 29°C.

22 жніўня надвор'е ў краіне будзе вызначаць атмасферны фронт, а днём на заходнюю палову краіны распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.

Ноччу ў асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. + 13°C, максімальная днём +18.. +24°C.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру