19 жніўня адбыліся тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана.

«Кіраўнікі дзяржаў правялі кансультацыі па пытаннях узаемаадносін з Украінай у сувязі з падпісаннем ёю Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, па сітуацыі ва Украіне ў цэлым і мерах па нармалізацыі становішча ў гэтай краіне», — паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Раней прэс-служба беларускага кіраўніка пацвердзіла планы аб правядзенні 26 жніўня ў Мінску сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрасаюза.

19 жніўня таксама адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

«Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносін. Сур'ёзная ўвага была нададзена сітуацыі ва Украіне», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.

Адзначаецца таксама, што рашэнне аб сустрэчы 26 жніўня прынята «па выніках кансультацый кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза і Украіны, якія праходзілі на працягу апошніх некалькіх тыдняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?