Начальнік Мазырскага РАУС Юрый Красюк за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення звольнены з органаў унутраных спраў. Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Некрашэвіч.

Нагадаем, у пачатку ліпеня з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што начальнік Мазырскага РАУС 21 чэрвені быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за кіраванне службовым аўтамабілем ў стане алкагольнага ап'янення.

Па заключэнні экспертызы ад 24 чэрвеня, у момант кіравання транспартным сродкам палкоўнік міліцыі сапраўды знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У дачыненні да Юрыя Красюка быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 18.16.1 КаАП (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення). Санкцыі дадзенага артыкула прадугледжваюць штраф ад 15 да 35 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады.

23 ліпеня начальнік Мазырскага РАУС быў звольнены з органаў унутраных спраў.

Падпалкоўнік Юрый Красюк быў прызначаны на пасаду начальніка Мазырскага РАУС 29 сакавіка 2013 года загадам Міністэрства ўнутраных спраў. Ён ураджэнец Мазырскага раёна. Пачынаў працоўную дзейнасць у Калінкавіцкім РАУС, скончыў Акадэмію МУС, дзевяць гадоў прапрацаваў у крымінальным вышуку. Ад 2002 года Юрый Красюк займаў пасаду намесніка начальніка — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Калінкавіцкага РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?