У цэнтры Данецка каля 18:40 пачалася інтэнсіўная стральба, паведамляюць з месца падзей два карэспандэнты агенцтва Reuters.

Як удакладняе адзін з карэспандэнтаў, узброеная група ў колькасці пяці-шасці чалавек, хаваючыся за машынамі, абстрэльвае іншых узброеных людзей.

Паміж якімі менавіта групамі пачаўся бой, не ўдакладняецца.

Карэспандэнты Reuters таксама паведамляюць, што жыхары спешна пакідаюць цэнтр Данецка. У зваротным кірунку на аўтамабілях накіраваліся ўзброеныя мужчыны.

Як раней паведамілі ў прэс-службе Данецкага гарадскога савета, у Данецку чутныя частыя залпы з розных відаў гармат. «Па стане на 17:30 абстаноўка ў горадзе вельмі напружаная. Жыхары паведамляюць пра тое, што практычна ва ўсіх раёнах чуваць частыя залпы з розных відаў гармат», — казалася ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?