На тэрыторыі Украіны спыняецца вяшчанне 14 расійскіх тэлеканалаў у публічных і прыватных унутраных кабельных сетках.

Спіс забароненых каналаў апублікаваў у Фэйсбуку дарадца міністра МУС Антон Герашчанка.

Пад забарону трапілі:

1. Первый канал. Всемирная сеть
2. РТР-Планета
3. Россия 24
4. НТВ-Мир
5. ТVCI (ТВ Центр)
6. Россия 1
7. НТВ
8. ТНТ
9. Петербург 5
10. Звезда
11. РЕН-ТВ
12. Life News
13. Russia Today
14. РБК-ТВ

Акрамя гэтага міністрам МУС Арсенам Авакавым сёння падпісаны загад аб сумесных дзеяннях МУС і Нацыянальнай рады па тэлебачанні і радыёвяшчанні ў мэтах кантролю за выкананнем заканадаўства ў сферы часовай забароны на вяшчанне расійскіх тэлеканалаў, якія вядуць прапаганду вайны і гвалту ва Украіне.

Паводле гэтага загаду праваахоўныя органы павінны садзейнічаць у выяўленні кабельных аператараў, якія не выконваюць пастанову аб забароне трансляцыі каналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?