Беларусь не далучаецца да расійскага эмбарга для дзяржаў — членаў Еўрасаюза (ЕС) і хоча больш інтэнсіўна гандляваць з Літвой малаком і ялавічынай.

Міністр сельскай гаспадаркі Літвы Віргінія Балтрайтэне абмеркавала ў Беларусі з беларускім калегам Леанідам Зайцам магчымасці больш цеснага супрацоўніцтва краін і актывізацыі двухбаковага гандлю сельгаспрадукцыяй і прадуктамі.

«Беларусь гатовая супрацоўнічаць з намі.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц сказаў, што расійскае эмбарга і для іх стала пэўным шокам, з другога боку, гэта надало новыя магчымасці развіцця эканомікі.

Для іх уяўляюць цікавасць літоўскія сельгаспрадукты і прадукты, асабліва малочная сыравіна і ялавічына, яны таксама хацелі б ствараць з Літвой сумесныя прадпрыемствы», — сказала для прэс-рэлізу Балтрайтэне.

Як паведамляе Мінсельгас Літвы, летась экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў у Беларусь склаў 180 млн. еўра — гэта 3,8% усяго экспарту сельгаспрадукцыі і прадуктаў. У структуры экспарту па краінах Беларусь была на 8-ым месцы сярод 134-х партнёраў па экспарце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?