«Мы прапануем разумны ўзровень увазной пошліны, каб увезеныя аўтамабілі былі не таннейшыя за тыя, якія выпускаюцца ў нас», — адзначыў ён. Неабходна ўраўнаваць умовы так, каб яны былі не горшыя для беларускіх вытворцаў у параўнанні з тымі, што маюць імпарцёры. Валянцін Гурыновіч прывёў у прыклад Кітай, дзе за ўвоз грузавога аўтамабіля неабходна заплаціць 80 працэнтаў мытнай пошліны.
Намеснік міністра таксама нагадаў, што ў гандлі аўтамабілямі з Расіяй Беларусь кіруецца адпаведным пагадненнем, якое вызначае парадак работы. «Уразрэз з Расійскай Федэрацыяй мы ніколі не пойдзем», — сказаў ён. Гэта значыць, што беларуская пошліна на ўвоз аўтамабіляў будзе ніжэйшая, чым расійская.