Роля Янкі Купалы аддадзена Аляксандру Ждановічу
Якуба Коласа сыграе Андрэй Захарэвіч
Ролю Максіма Багдановіча ўвасобіць Іван Стральцоў
Цётку сыграе Анастасія Шпакоўская
Сяргей Жбанкоў выканае ролю Пясняра
10 кастрычніка ў Рускім тэатры адбудзецца прэм’ера спектакля «Пясняр». Галоўная дзейная асоба — Уладзімір Мулявін.
Але Васіль Дранько-Майсюк, сын вядомага паэта, напісаў п’есу не пра жыццё лідара «Песняроў», а пра яго творчасць. Згодна з сюжэтам,
герой (яго ролю сыграе Сяргей Жбанкоў) будзе сустракацца з класікамі, на чые вершы абапіраўся ў сваёй творчасці (Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Цёткай) і весці з імі гаворку.
Рэжысёр Валянціна Еранькова, якая рыхтуе спектакль да прэм’еры, ужо вызначылася, хто сыграе айчынных класікаў.
Роля Янкі Купалы аддадзена Аляксандру Ждановічу.
Таленавіты акцёр, ён ужо амаль два дзесяцігоддзі, з 1996 года, вядзе перадачу «Калыханка» на беларускім тэлебачанні. Некалькі пакаленняў гледачоў ведаюць яго як Маляваныча.
Якуба Коласа сыграе Андрэй Захарэвіч.
Цікава, што ў студэнцкія гады ён іграў галоўныя ролі адразу ў двух спектаклях па нацыянальнай класіцы: «Дзікае паляванне караля Стаха» Караткевіча (Андрэй Беларэцкі) і «Пайсці і не вярнуцца» Быкава (Антон).
Ролю Максіма Багдановіча ўвасобіць Іван Стральцоў,
які прыйшоў у Рускі тэатр у снежні мінулага года.
Цётку сыграе Настасся Шпакоўская.
У пастаноўцы «Легенда аб бедным Д’яблу» Караткевіча яна іграла Дубраўку. Але найбольш вядомая як лідар рок-гурту «Naka».





