Сукупны ўрон эканоміцы Расіі ад рэалізацыі пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС можа скласці больш як 100 млрд расійскіх рублёў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы сёння ў Мінску на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны і высокіх прадстаўнікоў ЕС.

Уладзімір Пуцін лічыць, што з-за абнулення Украінай пошлін на імпарт з ЕС адбудзецца значны рост паставак еўрапейскіх тавараў на ўкраінскі рынак, размова ідзе аб 98 працэнтах таварнай наменклатуры.

«Паводле самых сціплых ацэнак, сукупны ўрон толькі эканоміцы Расіі можа скласці 100 млрд расійскіх рублёў. Пад ударам будуць цэлыя сектары нашай прамысловасці і АПК», — падкрэсліў прэзідэнт Расіі. На яго думку, страты будуць таксама ў Беларусі і Казахстана.

Пуцін таксама лічыць, што «менш канкурэнтаздольная ўкраінская прадукцыя будзе выцясняцца на рынак Мытнага саюза, у большай ступені на расійскі рынак». «Нельга скідаць з рахункаў таксама рызыку процізаконнага рээкспарту на агульны рынак Мытнага саюза прадукцыі краін ЕС пад выглядам украінскіх тавараў», - сказаў ён. Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, Расія ў гэтай сітуацыі не можа бяздзейнічаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?