У Лунінецкім раёне 25 жніўня ў ДТЗ пацярпелі два пешаходы. 

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, а першай гадзіны ночы 21-гадовы жыхар вёскі Радыгерава аўтамабілем «Мерседэс 300 D», на 7-м кіламетры аўтадарогі вёска Флёрава — вёска Радыгерава ўчыніў наезд на двух пешаходаў. 18-гадовыя хлопец і дзяўчына ішлі па правай паласе руху ў спадарожным напрамку. 

У выніку пешаходы атрымалі закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, страсенне мазгоў, раны і ўдары, пераломы касцей галёнкі. Яны шпіталізаваныя ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу. 

Малады чалавек пражывае ў вёсцы Любань, дзяўчына — у вёсцы Радыгерава. 

Кіроўца ўцёк з месца ДТЗ. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ён быў затрыманы супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Лунінецкага РАУС па месцы жыхарства. На момант праходжання медыцынскага агляду канцэнтрацыя алкаголю ў парах выдыханага аўтамабілістам паветра склала два праміле.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што пешаходы былі пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі. 

З пачатку года ў Брэсцкай вобласці адбылося з удзелам пешаходаў 124 ДТЗ, у якіх загінулі 27 чалавек і 102 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?