У будынку зернесушылкі ААТ «Лідлён» у вёсцы Доржы (Лідскі раён Гродзенскай вобласці) апоўначы 25 жніўня адбыўся пажар. Агнём пашкоджаны дзве тоны насення лёну, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. 

Да прыезду супрацоўнікаў МНС агнём быў ахоплены ўвесь будынак зернесушылкі — прыкладна 450 кв. метраў. Да іх з'яўлення з распаўсюджваннем агню змагаліся члены добраахвотнай пажарнай дружыны прадпрыемства. 

Байцы пажарнай службы справіліся з пажарам за 20 хвілін, аднак да гэтага часу пажар ужо пашкодзіў дзве тоны насення лёну і знішчыў 100 кв. метраў даху. Супрацоўнікі МНС мяркуюць, што прычынай узнікнення агню стаў перагрэў катла. 

МНС паведамляе, што інспектары нагляду і прафілактыкі пры праверцы аб'ектаў ААТ «Лідлён» не раз «прапаноўвалі дэмантаваць сушылку з прычыны неадпаведнасці цеплагенеруючай устаноўкі не завадскога вырабу патрабаванням норм і правіл пажарнай бяспекі». «Аднак кіраўніцтва праігнаравала заўвагу работнікаў МНС, а вынік не прымусіў сябе доўга чакаць», — падкрэслілі ў прэс-службе міністэрства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?