У Мінскім раёне знойдзена цела без вестак зніклай некалькі дзён такму 19-гадовай Вікторыі Ясель.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, з заявай аб знікненні дзяўчыны ў міліцыю звярнуліся яе родныя 21 жніўня. У рамках вышуковай справы аб знікненні Вікторыі Ясель супрацоўнікамі крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама і Мінскага РУУС была ўстаноўлена асоба маладога чалавека, які падазраецца ў забойстве дзяўчыны.

Устаноўлена, што ўвечары 20 жніўня каля 19 гадзін у Мінску дзяўчына выйшла з працы, села ў серабрысты «Мэрсэдэс» і з'ехала ў невядомым кірунку. У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена асоба кіроўцы, які апошнім бачыў дзяўчыну. Мужчына растлумачыў аператыўнікам, што падвёз яе да Міханавічаў і пасля гэтага не бачыў.

Пры праверцы паказанняў маладога чалавека міліцыянтамі было ўстаноўлена, што ён і Вікторыя былі знаёмыя каля трох гадоў, перыядычна перапісваліся ў сацыяльных сетках, мелі агульных знаёмых, часам сустракаліся ў кампаніях. Тады ж было вырашана больш дэталёва пераправерыць паказанні хлопца, раскласці па хвілінах увесь той дзень. У ходзе апытання яго знаёмых і сваякоў стала выяўляцца ўсё больш нестыковак у паказаннях. Гэта дало аператыўнікам падставы меркаваць, што малады чалавек меў магчымасць здзейсніць забойства дзяўчыны і пазбавіцца ад цела.

У ходзе правядзення далейшых мерапрыемстваў у рамках вышуковай справы аператыўнікамі было прынята рашэнне яшчэ раз пагутарыць з кіроўцам «Мерседэса». У час гутаркі ён прызнаўся ў тым, што «выпадкова» задушыў Вікторыю і, спалохаўшыся зробленага, закапаў цела дзяўчыны паблізу Мінска.

У цяперашні час матэрыялы для дачы прававой ацэнкі перададзеныя ва УСК па Мінскай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?