Не залежныя адна ад адной крыніцы ў дыпламатычных ведамствах Украіны і Расіі пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што наступны раўнд перамоваў паміж прэзідэнтамі Украіны і Расіі можа адбыцца ўжо на гэтым тыдні.

Цяпер прапрацоўваецца магчымасць таго, што 28 жніўня Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін разам наведаюць Анкару.

Паводле гэтай інфармацыі, разглядаецца магчымасць двухбаковай сустрэчы Украіна-РФ, а таксама трохбаковага раунда — з удзелам новаабранага прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

У гэты дзень у турэцкай сталіцы павінна адбыцца інаўгурацыя Эрдагана. Зараз ён з'яўляецца прэм'ерам Турэцкай рэспублікі, але па выніках выбараў, якія адбыліся 10 жніўня, павінен заняць пасаду кіраўніка дзяржавы. На цырымонію запрошаныя прэзідэнты шэрагу дзяржаў, у прыватнасці Украіны і Расіі.

Зараз ні ў Маскве, ні ў Кіеве няма канчатковага пацверджання аб сустрэчы, сцвярджаюць дыпламатычныя крыніцы. У той жа час, адміністрацыя прэзідэнта Парашэнкі актыўна працуе над арганізацыяй перамоваў.

Ідэю такіх перамоваў падтрымлівае таксама Эрдаган. Адна з крыніц у Маскве выказала здагадку, што ён лабіраваў гэтую ідэю падчас тэлефоннай размовы з Пуціным 23 жніўня. Разам з тым, прапрацоўка такой магчымасці вялося бакамі значна раней.

Канчатковае рашэнне аб правядзенні перамоў ці аб іх адмене, хутчэй за ўсё, будзе прынята вечарам 26 жніўня на сустрэчы ў Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?