Пятро Парашэнка лічыць першараднай умовай стабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны ўстанаўленне эфектыўнага кантролю на расійска-ўкраінскай мяжы. Аб гэтым ён заявіў 26 жніўня ў Мінску на перамовах у фармаце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз.

«Першараднай умовай стабілізацыі [сітуацыі] на ўсходзе Украіны з`яўляецца ўстанаўленне эфектыўнага кантролю за расійска-ўкраінскай мяжой як ключавым элементам суверэнітэту і незалежнасці краіны», — прыводзіць словы прэзідэнта Украіны УНІАН. 

Акрамя таго, паводле слоў Парашэнкі, неабходна зрабіць усё, каб спыніць пастаўкі тэхнікі і ўзбраення баевікам. «Па нашым глыбокім перакананні, эфектыўны кантроль мяжы магчымы толькі пры ўмове прыцягнення АБСЕ, у прыватнасці, бесперашкоднага допуску спецыяльнай маніторынгавай місіі і наглядальнай місіі АБСЕ для маніторынгу і верыфікацыі сітуацыі», — падкрэсліў ён. 

Парашэнка таксама заклікаў неадкладна вызваліць усіх палонных і заложнікаў, у тым ліку тых грамадзян Украіны, якія знаходзяцца за межамі краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?