Гурт «Крамбамбуля» 12 снежня зайграе сольны канцэрт у мінскім клубе «Фартуна» (вул.Смаленская,15 у Менску ). На выступе адбудзецца прэм’ера інтэрнэт‑сінгла «Дольчэ віта», рэліз якога павінен адбыцца днямі, а таксама прагучаць лепшыя песні гурта.

«Дольчэ віта» — першы новы запіс гурта пасля альбома «Крамбамбуля Святочная», які з’явіўся вясной 2007. Песня на мяжы поп‑музыкі і року ў фірмовым іранічным стылі распавядае пра жыццё звычайнага чалавека і яго мары.

«Гэта простая песня, якая на мой погляд больш падобная да «Каралёў раёну», — распавядае Лявон Вольскі. — Яна неяк сама па сабе з’явілася некалькі месяцаў таму падчас рэпетыцый. Пакуль што аніякай канчатковай мэты ў выглядзе новага альбома ці яго канцэпцыі яшчэ няма, таму нават не ведаю, ці патрапіць яна туды».

Сольны выступ 12 снежня у клубе «Фартуна», на якім адбудзецца яе прэм’ера, атрымаў назву «Зімовы канцэрт». На ім прагучаць таксама лепшыя песні «Крамбамбулі» з усіх чатырох студыйных альбомаў гурта.

Пачатак у 19 гадзін.

tut.by

Глядзі яшчэ:
Афіцыйны сайт «Крамбамбулі»
«Крамбамбуля» на MySpace
Старонка інтэрнэт-сынглу «Dolce Vita»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0