Конкурсная камісія ў Пермі абрала новага мастацкага кіраўніка Пермскага тэатра лялек на месца Ігара Тарнаўскага, які пайшоў з жыцця ў 2013 годзе. Ім стаў рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Аляксандр Янушкевіч, паведамляе партал «Навіны Пермі».
Янушкевіч будзе зацверджаны на пасадзе 1 студзеня 2015, а да гэтага зоймецца пастаноўкай спектакля «Народны Малахій», які будзе пастаўлены на грант федэральнага бюджэту.
Аляксандр Янушкевіч скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр тэатра лялек» у 2001 і па спецыяльнасці «рэжысура тэатра лялек» у 2011. У 2001 прыняты ў трупу Беларускага тэатра лялек у якасці акцёра, з 2010 рэжысёр-пастаноўшчык.





