Два месяцы вайны. Быў момант, калі здавалася, што немцы забяруць сталічнае места Францыі — Парыж. Быў момант, калі яны стаялі за 40 вёрст ад Парыжа і маніліся вось-вось увайсці ў яго. Але французы, якім памагае Англія, узмацаваліся. І вось ужо дзве нядзелі б’юцца безупынна на адным месцы.

«НН». 18 верасня 1914

Што з Юшчанкам. Стан лідара ўкраінскае апазіцыі, атручанага 9 верасня, застаецца няпэўным. Штаб кандыдата два тыдні хаваў інфармацыю пра ягонае здароўе, каб не зрываць выбарчай кампаніі, пакуль В.Юшчанка знаходзіўся ў шпіталі ў Вене. 18 верасня ён перарваў лячэнне, каб выступіць у Кіеве на 70-тысячным мітынгу, але трымаўся ён блага: нерв твару застаецца паралізаваны, самаадчуванне кепскае — як вынік крывацечных эрозій у страўніку, паражэнняў тоўстае кішкі і скуры.

«НН». 24 верасня 2004

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0