Тупік на перамовах у Маскве: «Газпром» прапануе Беларусі плаціць за газ у 2008 годзе 165 даляраў за тысячу кубоў, Беларусь настойвае на цане $119,5. Віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка нават быў анансаваў гэтую нізкую цану ў якасьці прагнознай на наступны год.

Перагаворы ў Маскве вялі віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і старшыня праўленьня “Газпрому” Аляксей Мілер.

Як вядома, Украіна пагадзілася купляць газ за 179,5 даляра. Рост цаны быў абумоўлены як агульным ростам цэнаў на энэрганосьбіты ў сьвеце, так і ўзьняцьцём расцэнкаў на туркменскі і ўзбэцкі газ. Як вядома, здабыча газу ў Расеі не пакрывае абавязкаў «Газпрому» па кантрактах, і ён залежыць ад рээкспарту з Цэнтральнай Азіі.

Калі «Газпром» навяжа Беларусі свае цэны, інфляцыя ў Беларусі ў 2008 годзе, напэўна, перавысіць 10 %.

А. Мілер і У. Сямашка працягнуць перамовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?