У Мінску з 1 кастрычніка бягучага года ўносяцца змяненні ў трасу гарадскога аўтобуснага маршруту нумар 170Э «ДС Захад-3 — Заходнія могілкі», паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».
Рух аўтобусаў будзе арганізаваны па новай трасе — з рухам ад АС «Паўднёва-Заходняя» па вул. Чыгуначнай, пр. Дзяржынскага, МКАД, вул. Слабадской, вул. Громава, а/д Н-8931, а/д «пад'езд да Заходніх могілак» да Заходніх могілак у прамым напрамку і ад Заходніх могілак па а/д «пад'езд да Заходніх могілак», а/д Н-8931, вул. Громава, вул. Слабадской, вул. Ясеніна, пр. Дзяржынскага, вул. Чыгуначнай у зваротным напрамку. На маршруце будуць прадугледжаны прыпыначныя пункты АС «Паўднёва-Заходняя», ст.м.Пятроўшчына, ст.м. Малінаўка, Малінаўка-6, Заходнія могілкі — у абодвух напрамках і прыпыначны пункт Малінаўка-8 пры руху аўтобуса ў напрамку АС «Паўднёва-Заходняя».
Прадугледжаны наступныя адпраўленні па маршруце: у будныя дні ад АС «Паўднёва-Заходняя» — у 10.00, 12.00, 14.00, ад Заходніх могілак — у 11.15, 13.15, 15.15; у выхадныя дні: ад АС «Паўднёва-Заходняя» — у 9.30, 11.00, 13.00, 14.30, ад Заходніх могілак — у 10.15, 11.45, 13.45, 15.15.
Адначасова з 1 кастрычніка па ўсіх днях тыдня адмяняецца работа прыгараднага аўтобуснага маршруту нумар 402 «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі».
З 4 кастрычніка арганізуецца ў выхадныя дні выкананне рэйса па маршруце нумар 325 «АС Паўднёва-Заходняя — Багушова», адпраўленнем ад АС «Паўднёва-Заходняя» ў 11.20, ад Багушова ў 12.10.