Еўрапарламент заклікаў краіны ЕС разгледзець магчымасць выключэння Расеі з сістэмы SWIFT. Адпаведная рэзалюцыя была ўхвалена на пленарным пасяджэнні органа, паведамляе РІА «Навіны».

Гэта пастанова не з'яўляецца абавязковай да выканання, фінальнае рашэнне прымаюць дзяржавы ЕС і Еўракамісія.

Увядзенне абмежаванняў у дачыненні да выкарыстання Расіяй сістэмы SWIFT стала абмяркоўвацца ў ЕС у апошнія дні ў сувязі з наступам баевікоў «ДНР» і «ЛНР» ва Украіне, у прамой падтрымцы якога абвінавачваецца расейская армія.

SWIFT — супольнасць сусветных міжбанкаўскіх тэлекамунікацый, забяспечвае перадачу 1,8 мільярда паведамленняў у год, за дзень праз сетку праходзяць аплатныя даручэнні больш чым на 6 трыльёнаў долараў, у ёй удзельнічаюць больш за 10 тысяч фінансавых арганізацый у 210 краінах. Па статуце SWIFT, у кожнай краіне супольнасці ствараюцца група членаў і група карыстальнікаў.

Сістэма SWIFT базуецца ў Брусэлі і рэгулюецца законамі Бельгіі, з прычыны чаго абавязана прытрымлівацца рашэнняў ЕС. У сакавіку 2012 года ЕС беспрэцэдэнтна уключыў абмежаванне доступу да SWIFT ў пакет санкцый супраць Ірана, забараніўшы правайдару фінансавых тэлекамунікацый абслугоўваць банкі краіны.

Выключэнне з гэтай сістэмы адсякае фінансавую сістэму краіны ад сусветнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0